Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:рыгор-ігнаценка-лета-надламалася

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Ігнаценка — Лета надламалася

Канец ліпеня. Пазней пачало ўставаць сонейка. Ды і грэе яно ўжо не так, як раней.
Большасць птушак прымоўкла. І толькі нямногія зрэдку ўсё яшчэ працягваюць свае спевы. Але што гэта за песні! Куды толькі, здаецца, падзеліся іх весялосць і моц.
Вось на ўзлессі жоўценькая пеначка-вяснянка спявае. Яе песенька гучыць неяк абыякава, ціха. Быццам чалавек за працай штосьці сабе пад нос мармыча.
Лета надламалася. І, як сведчанне гэтаму, не-не ды і мільгане дзе-небудзь у зялёнай кроне бярозы першы жоўты ліст-вястун залатой восені.

Падобныя старонкі

  • летам-у-бары
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак
  • якуб-колас/якуб-колас-лета
  • шчаслівая-ўсмешка-лета
творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-лета-надламалася.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki