~~META: title = Рыгор Ігнаценка — Лета надламалася &keywords = лета &abstract = Чытаць замалёўку Рыгора Ігнаценкі "Лета надламалася" &iftrue = True ~~ ====== Рыгор Ігнаценка — Лета надламалася ====== Канец ліпеня. Пазней пачало ўставаць сонейка. Ды і грэе яно ўжо не так, як раней.\\ Большасць птушак прымоўкла. І толькі нямногія зрэдку ўсё яшчэ працягваюць свае спевы. Але што гэта за песні! Куды толькі, здаецца, падзеліся іх весялосць і моц.\\ Вось на ўзлессі жоўценькая пеначка-вяснянка спявае. Яе песенька гучыць неяк абыякава, ціха. Быццам чалавек за працай штосьці сабе пад нос мармыча.\\ Лета надламалася. І, як сведчанне гэтаму, не-не ды і мільгане дзе-небудзь у зялёнай кроне бярозы першы жоўты ліст-вястун залатой восені. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>летам-у-бары]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-лета]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-плакала-лета-зямлю-пак]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-лета]] * [[ibdc.ped>шчаслівая-ўсмешка-лета]]