~~META: title = Рыгор Ігнаценка — Дупляначка &keywords = дупельца, асінку, хвосцік, кінуў &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Дупляначка" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Ігнаценка — Дупляначка ====== Дзьмуў лёгкі веснавы ветрык. Бяроза, пад якой я сядзеў, тонка звінела крыштальным звонам.\\ Учора прайшоў першы дождж. А ноччу падмарозіла. I дажджавыя кроплі на галінках ператварыліся ў ільдзінкі. Яны біліся адна аб адну і звінелі.\\ Слухаючы крыштальны звон над галавою, я агледзеўся. Справа ад сябе ўбачыў струхлелую асінку, а ў ёй – дупельца.\\ Цёмны хвосцік то знікаў у дупельцы, то зноў паказваўся. На зямлю пад асінку сыпалася жоўтая пацяруха.\\ Вось яно што! Аказваецца, нехта сабе дом будуе. Але хто? Якая птушка можа выдзеўбці дупельца, у якое з цяжкасцю два пальцы прасунеш?\\ Я падышоў бліжэй, падняў з зямлі сучок і кінуў у асінку. Кінуў, а сам за елачку схаваўся.\\ Хвосцік імгненна знік. З дупельца выпырхнула птушачка. Села на галінку і спалохана зацінькала.\\ Гляджу: сініца-гаічка.\\ Вось ужо не думаў, што сініца цяслярскай справай займаецца. Дзяцел – вялікі, дзюба ў яго моцная – сапраўднае долата. А гэта дупляначка сама з арэх, дзюбка слабенькая, тонкая, як шыльца. Аднак таксама ў лясныя цесляры нанялася.\\ Я ціха адышоў ад асінкі, каб не перашкаджаць птушачцы працаваць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-патрэбная-справа]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]]