Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:рыгор-ігнаценка-дзічка

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Ігнаценка — Дзічка


Паказаў мне яе вясковы пастух. Знаходзілася дрэўца непадалёк ад вёскі ў непралазным драбналессі. Колькі разоў я ў ім быў, а вось жа не трапіла на вочы.
Яблыкі на дзічцы былі буйныя і чырвоныя-чырвоныя. Вісяць на галінках бы тыя ёлачныя шары.
Усю восень я наведваў дзічку. Прыйду, пасяджу на мяккім сіўцы пад дрэўцам і пайду.
Часам я тут заставаў стракатую сойку, траскатуху-сароку, дзятла. А аднойчы нават і вожыка сустрэў. Па якой ён тут справе быў, невядома.
Прыйшоў я пад дзічку і зімою. Як і ўсе дрэўцы навакол, яна стаяла голая, глыбока патанаючы ў пульхным снезе. Толькі – вось дзіва! – слядоў пад яблынькай было значна болей, чым пад якім іншым дрэвам.
Значыць, я быў не адзін. Месячнай ноччу адведаць дзічку на палянку прыбягалі зайцы-белякі, нечага тапталіся панурыя дзікі, скакалі рыжыя вавёркі.
А рагач-лось дык нават ніжнюю галінку адшчыкнуў, каб пераканацца, што дрэўца не замерзла, жывое.
А гэта азначае, што наступным летам яно зноў парадуе ўсё лясное насельніцтва сваімі чырвонымі яблыкамі.

Падобныя старонкі

  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка
  • янка-брыль/янка-брыль-дзічка
творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дзічка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki