~~META: title = Рыгор Ігнаценка — Ветлівасць &keywords = грыбы, шапку, капялюш, грыб, хлопчык, галавы, лесе, ветліваму, ўбачыў, зняў, хадзіў, вёскі &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Ветлівасць" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Ігнаценка — Ветлівасць ====== Восеньскім поўднем выбраўся я ў грыбы. Прывабіў мяне светлы бярозавы гаёк кіламетраў за пяць ад вёскі.\\ Пакуль дайшоў да грыбнога месца, ажно запарыўся. Зняў з галавы капялюш і пачаў грыбы шукаць.\\ Убачу паміж апалага лісця баравічок ці падасінавік, капялюш надзену на галаву, каб вызваліць руку, і зрэжу грыб. Укіну ў кошык і зноў капялюш здыму, каб валасы абсыхалі.\\ А ў гэты час якраз адзін хлопчык з нашай вёскі грыбы збіраў. Хадзіў па лесе, хадзіў, а грыбы нешта не трапляліся. Бачыць ён, што я кожны грыб з адкрытай галавою сустракаю, і сам шапку зняў. Толькі ён гэта зрабіў, як наперадзе ўбачыў вялізны крамяны баравік. Хлопчык хуценька надзеў шапку і ўзяў прыгажуна. Паклаў яго ў вядзерца і зараз жа зноў шапку сцягнуў з галавы. Ступіў некалькі крокаў і ўбачыў два чырвонагаловыя падасінавікі. I вось, як на дзіва, грыбы хлопчыку пачалі трапляцца адзін за адным. Толькі паспявай ім паклоны адбіваць. Сустрэў ён мяне ў лесе і пытае:\\ – Чаму гэта грыбы тады трапляюцца, калі шапку знімаеш?\\ Я падумаў крыху і кажу:\\ – Хто ж гэта, скажы, ветлівасці не любіць? Ветліваму кожны рад. А лес, як бачыш, нават свае дарункі ветліваму дае. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]]