~~META: title = Першы раўчук &keywords = таропка, дуба, вінь-цюнь-цінь, дзінь-лінь &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Першы раўчук" &iftrue = nan ~~ ====== Першы раўчук ====== У глыбіні заваленага снегам лесу яшчэ ўладарыць зіма. А тут, на ўзлессі, яе перамагло ужо сонца.\\ Каля магутнага дуба, што велічна стаіць на пагорку, бруіцца раўчук. Хоць яшчэ зусім маленькі і нясмелы.\\ Празрысты струмень вады, які выбіваецца аднекуль з-пад белай падушкі халоднага снегу, таропка перакочваецца цераз гарбаты корань дрэва, срабрыстай змейкай паблісквае на яркім сакавіцкім сонцы і таропка падае ў равок пад дубам.\\ Тонкія галінкі арэшніку, на якія трапляла вада, пакрыліся на марозе празрыстым лёдам. Яны зябка трымцяць, б’юцца адна аб адну. I каля дуба чуваць ледзьве ўлоўны для слыху тонкі крыштальны звон: дзінь-лінь, дзінь-лінь...\\ Першай гэта мілагучнае пазвоньванне пачула жаўтагрудая сініца. Яна села на суседнюю галінку і, гулліва пазіраючы па баках, весела заспявала:\\ – Вінь-цюнь-цінь! Вінь-цюнь-цінь!..\\ На сваёй птушынай мове яна паведамляла аб тым, што вось тут, менавіта пад гэтым волатам-дубам, парадзілася вясна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]]