~~META: title = Лістапад &keywords = скідаюць, долу, лістапад, лісце, паволі, лесе &abstract = Чытаць эцюд Рыгора Ігнаценкі "Лістапад" &iftrue = nan ~~ ====== Лістапад ====== У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволі скідаюць долу свой дарагі асенні ўбор.\\ Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк альбо бураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.\\ Вось з бярозкі адзін жоўты лісток вінтом да зямлі ўкручваецца. Другі, паскараючы абароты, валікам па паветры коціцца. Трэці матыльком пырхае над парыжэлай травою, доўга выбіраючы сабе месца. А гэты, буры, лёгкім галубком пераляцеў усю прасторную палянку і паволі апусціўся ў канцы яе пад чырвоны куст брызгліны.\\ У розных дрэў па-рознаму лісце ападае.\\ Ясені скідаюць лісце зялёнае – быццам тыя цацачныя драбінкі з блакітнага неба злятаюць долу.\\ Ёсць свае асаблівасці ў асіны, дуба, рабіны. Няма лістоў, якія б аднолькава ападалі. Колькі б іх ні было ў лесе – і кожны з іх па-свойму з асенняй зямлёю сустракаецца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]]