Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:карабель-вясны:з-агню-ды-ў-полымя

Гэта старая версія дакумента!


З агню ды ў полымя

У сцішаным алешніку з вербалозам пятляе размораная спёкай безназоўная рачулка.
Аб чымсьці сваім патаемным яна бубніць на быстрынях і перакатах, змаўкаючы, задумваецца ў зацененых вірках і затоках, бесклапотнай гарэзаю скача па сонечных лужках і прагалінках між кустоў.
Я сяджу з вудачкамі каля «ямы» і чакаю таго моманту, калі нарэшце заварушыцца паплавок, уздрыгне і наўскасяк пойдзе пад ваду.
Рыба не бярэцца. I я міжволі пачынаю слухаць вясёлую песеньку малінаўкі-перасмешніцы, якая заўзята спявае ў суседнім кусце вярбы, дыхаю водарам чэрвеньскага разнатраўя.
Раптам у некалькіх метрах ад мяне нешта моцна пляснула. У тую ж хвіліну з вады стралою выскачыў невялічкі шчупачок і нечакана для сябе апынуўся на процілеглым беразе. Гэта нешта (а гэта быў вялікі шчупак, які гнаўся за меншым сабратам) развярнулася тарпедай, бліснуўшы ў вадзе, і знікла ў глыбіні. Першы ж высока падскокваў на траве, спрабуючы як-небудзь вярнуцца назад у сваю стыхію.
Не паспеў я яшчэ вырашыць, як мне перабрацца на другі бераг і што рабіць з гэтым бедалагам-шчупачком, як раптам аднекуль з’явілася шэрая варона. Птушка каменем кінулася на зямлю, схапіла ў дзюбу рыбіну і таропка знікла з ёю ў хмызняку.
Вось ужо сапраўды, як кажуць: з агню ды ў полымя. Ад вадзянога драпежніка шчупачок уратаваўся, дык паветранаму ў кіпцюры патрапіў.

Падобныя старонкі

  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка
творы/рыгор-ігнаценка/карабель-вясны/з-агню-ды-ў-полымя.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki