Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:карабель-вясны:голы-лес

Гэта старая версія дакумента!


Голы лес

Снег растаў, але зеляніны і кветак яшчэ няма ў веснавым лесе. Наўкол чорна і аднастайна – чорная зямля, чорныя дрэвы і пні.
Здаецца, каб дзе якую кветку ў гэтай чарнаце ўбачыў, заспяваў бы ад радасці.
Неяк у мяне з кішэні выпала маленькая стужачка чырвонага паркалю. Лёгкі шматок падхапіла ветрам і закінула на куст арэшніку.
Першымі яе заўважылі матылькі-лімонніцы. Яны раз-пораз падляталі да чырвонай стужачкі і доўга трымцелі над ёю жоўтымі крыльцамі.
Услед за матылькамі стракатай стужачкай прыгажуня берасцянка зацікавілася. Яна села на галінку, зірнула на стужачку, весела ціўкнула і знікла ў галінках.
Шэры дрозд разглядаў стужачку доўга і заклапочана. А перад адлётам нават адважыўся яе асцярожна дзюбкай пакратаць.
А рыжая вавёрка спрытна прабегла па гнуткай галінцы маладой асінкі, схапіла чырвоную стужачку і панесла яе на старую хвою ў свой дамок.
Што і казаць. Каб не вавёрка, то, відаць, усе лясныя насельнікі пабывалі б на гэтай веснавой палянцы.

Падобныя старонкі

  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік
творы/рыгор-ігнаценка/карабель-вясны/голы-лес.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki