~~META: title = Голы лес &keywords = стужачку, доўга, вавёрка &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Голы лес" &iftrue = nan ~~ ====== Голы лес ====== Снег растаў, але зеляніны і кветак яшчэ няма ў веснавым лесе. Наўкол чорна і аднастайна – чорная зямля, чорныя дрэвы і пні.\\ Здаецца, каб дзе якую кветку ў гэтай чарнаце ўбачыў, заспяваў бы ад радасці.\\ Неяк у мяне з кішэні выпала маленькая стужачка чырвонага паркалю. Лёгкі шматок падхапіла ветрам і закінула на куст арэшніку.\\ Першымі яе заўважылі матылькі-лімонніцы. Яны раз-пораз падляталі да чырвонай стужачкі і доўга трымцелі над ёю жоўтымі крыльцамі.\\ Услед за матылькамі стракатай стужачкай прыгажуня берасцянка зацікавілася. Яна села на галінку, зірнула на стужачку, весела ціўкнула і знікла ў галінках.\\ Шэры дрозд разглядаў стужачку доўга і заклапочана. А перад адлётам нават адважыўся яе асцярожна дзюбкай пакратаць.\\ А рыжая вавёрка спрытна прабегла па гнуткай галінцы маладой асінкі, схапіла чырвоную стужачку і панесла яе на старую хвою ў свой дамок.\\ Што і казаць. Каб не вавёрка, то, відаць, усе лясныя насельнікі пабывалі б на гэтай веснавой палянцы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]]