Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-ігнаценка:карабель-вясны:гасцінец

Гэта старая версія дакумента!


Гасцінец

Ёсць у мяне ў лесе адна любімая палянка. А на гэтай палянцы, бы той табурэт, сухі пянёк. Не адну я на ім вясну сустрэў, не адну восень праводзіў. Насупраць гэтага пянька стаіць чэзлая асінка, уся падзяўбаная дзятламі.
Вось сяджу я неяк веснавым днём на сваім пні і лясную гамонку слухаю, дыхаю водарам расліннасці, што абудзілася ад зімовага сну.
Раптам на асінку попаўзень сеў. Спінка ў птушкі блакітная, брушка светлае, зграбны куртаты хвосцік. У дзюбцы птах, бачу, лясны арэх трымае. Вось ён спрытна ўторкнуў яго ў шчыліну ў кары і на мяне цікаўна пазірае. Быццам сказаць хоча: во, гасцінец табе прынёс. Бяры яго, вельмі смачны.
Птушка тоненька ціўкнула і знікла ў лесе.
– Ну і попаўзень, ну і штукар! – падзівіўся я. – I дзе ён яго толькі знайшоў цяпер, вясной?!
Я ўзяў гасцінец. Не арэх, а цуд – буйны такі, важкі. Так і хочацца пакласці на зубы.
Пакруціў я гасцінец у пальцах ды назад ў шчыліну паклаў. Каб гэта восенню, дык можна б было з’есці. Ці ж мала іх у лесе. А зараз, вясною, калі ў звяроў і птушак усе запасы канчаюцца, нельга. Гэта ж для птаха сапраўдная знаходка. Няхай птушка лепей сама яго спажыве.

Падобныя старонкі

  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе
творы/рыгор-ігнаценка/карабель-вясны/гасцінец.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki