~~META: title = Веснавыя грыбы &keywords = грыбы, вясною, веснавыя &abstract = Чытаць апавяданне Рыгора Ігнаценкі "Веснавыя грыбы" &iftrue = nan ~~ ====== Веснавыя грыбы ====== Бадай, няма больш прыемнага занятку, чым збіраць грыбы. Але, на жаль, грыбны час занадта кароткі.\\ Я часта задумваўся над тым, як бы падоўжыць гэтыя шчаслівыя для грыбніка дні.\\ Неяк мінулай вясною я звярнуў увагу на веснавыя грыбы. Яны былі бравыя і вясёлыя. На цёмных шапачках ляжала сухая ігліца і бурае леташняе лісце. А каля аднаго грыбка нават пышны кусцік квітнеючага сунічніка зелянее.\\ Чым жа гэта не грыбы?\\ Я зняў капялюш і тут жа нарэзаў у яго веснавых грыбоў.\\ Падсмажаныя на сале і прыпраўленыя смятанай, яны былі ніколькі не горшыя за іншыя, нават смачнейшыя.\\ Цяпер я блукаю з кошыкам па лесе не толькі летам, але і вясною. А ўжо аб прывабнасці веснавога лесу шмат гаварыць не даводзіцца. Залітыя майскім сонцам палянкі і сцяжынкі востра пахнуць духмяным ландышам і квітнеючай чаромхаю, маладым лісцем і медуніцай. У галінах ізумрудных дрэў весела свішчуць галасістыя берасцянкі, гучна кукуюць зязюлі.\\ Дык навошта ж дарэмна час губляць? Хуценька, сябры, бярыце кошыкі ды спяшайцеся ў лес па веснавыя грыбы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-грыбнік]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ганарлівая-птушка]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-ягады-пад-снегам]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-вясна-ідзе]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-дупляначка]]