~~META: title = Рыгор Крушына — Элегія &keywords = Крушына, элегія &abstract = Чытаць верш "Элегія" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Элегія ====== Бываюць, крый Божа, благія настроі...\\ Нацягнуцца струны на смутак і боль:\\ Заплача прырода, заплачуць героі,\\ У аўтара згубіцца строгі кантроль.\\ \\ Героі праходзяць тады непрыкметна,\\ Няма ў іх аблічча, прыгожай хады.\\ У творы лірычны радок непрыветна\\ Душу закране адгалоскам нуды.\\ \\ Людзкая душа не заўсёды спявае,\\ Пустым застаецца паперы лісток.\\ А дзе-ж ты, нататка мая чарнавая?\\ Я чую апошні сігнальны свісток.\\ \\ З газетнае хронікі злыя навіны:\\ Піраты ў паветры... Паўстанні... Разбой...\\ Ці можна смяяцца ў такія хвіліны?\\ Ці горкі настрой адпадзе сам сабой?\\ \\ Я ў смутку нямею на гэткім пытанні:\\ – Чаму часта плодзіцца зло на зямлі,\\ А людзі маўчаць у душэўным хістанні, –\\ Насупраць нічога зрабіць не змаглі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/не-кувай-ты-шэрая-зязюля]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-ой-не-гніце-ветры]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-элегія]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-прысніўся-сон]] * [[слоўнік/элегія]]