~~META: title = Рыгор Крушына — Чалавек &keywords = Крушына, чалавек &abstract = Чытаць верш "Чалавек" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Чалавек ====== Чалавек заўсёды чалавек.\\ Ён з душой прыгожай, ці нягоднік,\\ На зямлі трывог і небясьпек –\\ Будаўнік, мастак і вынаходнік.\\ \\ Хіжым зьверам стаўся-б ён, але\\ У сабе хавае скарб вялікі:\\ Свой уласны сьвет, дзе на чале\\ Гаваркія літары і лікі.\\ \\ У яго – дабро і зло ў душы.\\ Ён сябе агнём ці раз дапытваў.\\ Свой інстынкт зьвярыны прыдушыў\\ Сілаю праклёнаў і малітваў.\\ \\ Чалавек ня птушка, ды палёт\\ У яго вышэйшы, аж да зорак!\\ Ён бярэ пачуцьці ў пераплёт\\ Сотняй розных моваў і гаворак.\\ \\ Чалавек заўсёды чалавек,\\ У сабе хавае скарб вялікі:\\ Хараство і свой уласны сьвет,\\ Гаваркія літары і лікі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-чалавек]] * [[ibdc.ped>рэкі-і-людзі]] * [[творы/якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-]] * [[творы/ян-баршчэўскі/ян-баршчэўскі-пра-ўваскрэсенне-душы-і-пе]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]]