Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-у-рытмічным-настроі

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — У рытмічным настроі

Роднай мовай я зноў, па прывычцы старой,
Прывітаю жывую прыроду.
Словы з гукамі створаць рытмічны настрой —
У мастацтве чароўную згоду.

Пабягуць ручаямі радкі з-пад рукі,
Засьпяваюць аб сініх валошках,
Аб Радзiме маёй, дзе зьвіняць жаўрукі,
I аб мілых малых босых ножках.

Памяць лепіць мне вобразы: летні начлег,
I вячоркі, і мэндлікі ў полі.
Там заўсёды бывалі забавы і сьмех,
Забываліся клопаты, болі.

Маладосьці мінулай маланка ўваччу.
Смутак — хмарай. I шлях канчатковы.
А пакуль я жыву — неспакойна хачу,
У хаценьні цьвітуць мае словы.

Мне здаецца, плыве ціхамройны туман,
Белых прывідаў лёгкае цела.
I я грэшныя вершы пушчаю ў той стан,
Дзе каханьне яшчэ не сатлела,

Дзе гараць пачуцьцём гэтым нават дзяды,
Дзе гарачыя іскры і ў дыме…
Я праходжу праз дым і агонь — праз гады.
I душа мая там, на Радзіме.

Падобныя старонкі

  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • скарбы-нашай-радзімы
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-у-рытмічным-настроі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki