~~META: title = Рыгор Крушына — У рытмічным настроі &keywords = Крушына, рытмічны, настрой &abstract = Чытаць верш "У рытмічным настроі" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — У рытмічным настроі ====== Роднай мовай я зноў, па прывычцы старой,\\ Прывітаю жывую прыроду.\\ Словы з гукамі створаць рытмічны настрой —\\ У мастацтве чароўную згоду.\\ \\ Пабягуць ручаямі радкі з-пад рукі,\\ Засьпяваюць аб сініх валошках,\\ Аб Радзiме маёй, дзе зьвіняць жаўрукі,\\ I аб мілых малых босых ножках.\\ \\ Памяць лепіць мне вобразы: летні начлег,\\ I вячоркі, і мэндлікі ў полі.\\ Там заўсёды бывалі забавы і сьмех,\\ Забываліся клопаты, болі.\\ \\ Маладосьці мінулай маланка ўваччу.\\ Смутак — хмарай. I шлях канчатковы.\\ А пакуль я жыву — неспакойна хачу,\\ У хаценьні цьвітуць мае словы.\\ \\ Мне здаецца, плыве ціхамройны туман,\\ Белых прывідаў лёгкае цела.\\ I я грэшныя вершы пушчаю ў той стан,\\ Дзе каханьне яшчэ не сатлела,\\ \\ Дзе гараць пачуцьцём гэтым нават дзяды,\\ Дзе гарачыя іскры і ў дыме...\\ Я праходжу праз дым і агонь — праз гады.\\ I душа мая там, на Радзіме. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>ганарымся-бацькаўшчынай]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма]] * [[ibdc.ped>скарбы-нашай-радзімы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]]