~~META: title = Рыгор Крушына — Тэрцыны &keywords = Крушына, тэрцыны &abstract = Чытаць верш Рыгора Крушыны "Тэрцыны" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Тэрцыны ====== Я п'ю рамонкавы настой\\ З дамешкаю тваіх усмешак.\\ Хіба я ў марнасці пустой?\\ \\ Сны – попел згаслых галавешак?\\ Няўжо, як той стары Тарас,\\ Пакінуў родны свой застрэшак\\ \\ I ўзлез на сонечны Парнас?\\ Там добры лад, а ёсць заганы...\\ Цябе згадаю я ці раз.\\ \\ Я прывітаю дзень чаканы,\\ Калі спаткаю позірк твой\\ З усмешкай цёплай, край каханы.\\ \\ Я п'ю рамонкавы настой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]] * [[слоўнік/тэрцына]]