~~META: title = Рыгор Крушына — Туюгі &keywords = паліць, зубры &abstract = Чытаць туюгі Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Туюгі ====== Мне не з гарматы ўпустую паліць,\\ А сэрцы людзкія словам паліць.\\ Я адчуваю жыццё, разумею:\\ Каб кветкі не ссохлі – трэба паліць. \\ * \\ Ты гострае сваё лязо аб камень не зубры,\\ Таксама верш няскладны, нецікавы не зубры.\\ Бяры напамяць творы беларускіх песняроў,\\ Што маюць моц, як нашы белавежскія зубры. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/туюг]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-туюгі]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]]