~~META: title = Рыгор Крушына — Твае вочы &keywords = Крушына, вочы &abstract = Чытаць верш "Твае вочы" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Твае вочы ====== Калісьці глыбока зірнуў табе ў вочы.\\ Зрабіў гэта добра, ці не?\\ Твой сонечны позірк – нявінны, дзявочы –\\ Спалохана ўцёк ад мяне.\\ \\ Уцёк, а чаму? Маё сэрца гадае,\\ Гадае даўгія гады.\\ Твой позірк жыве, дзесьці мне спагадае\\ I кліча-гукае... Куды?\\ \\ У тую краіну, дзе мелі спатканьні,\\ Дзе я захапляўся табой,\\ Дзе соладка-страшна было ў хваляваньні\\ I пальцы хрусьцелі мальбой.\\ \\ Былыя пачуцьці ўвайшлі ў катакомбы.\\ Мо лепш ня трывожыць сябе?\\ Тут прывідам, выбухам атамнай бомбы\\ Твой вобраз паўстаў у журбе.\\ \\ Зьбянтэжаны позірк – нявінны, дзявочы –\\ Калісьці уцёк ад мяне...\\ Навошта-ж цяпер мне далёкія вочы\\ Прыветна сьмяюцца ўва сьне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]]