Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-стансы

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Стансы

Цябе я чакаю, трывожна чакаю.
Хвіліны мінаюць. Я чую твой смех.
Іду ўсхваляваны. Спаткання шукаю.
Спалоханы заяц паблізу прабег.

Настырліва згадкі ў душу запаўзаюць,
Мяне ахінаюць цяплом даўніны:
На полі рамонкі, пад хвойкаю заяц…
Дзівосныя мары, прыгожыя сны.

Каго я шукаю? Чаго я жадаю?
Хіба эліксіраў на нашай зямлі?
Я быў малады, ты была маладая,
I кветкі інакшыя ў садзе цвілі.

Якая гарачая метамарфоза
Варушыць і сушыць людзкое жыццё!
I я не рамонак, і ты не мімоза,
Але захавалася ў нас пачуццё.

Шукаю цябе. Чую смех за кустамі,
Твой смех і гамонку бацькоў і дзядоў.
Мне гэта здалося… Цяпер я н з вамі –
Не дзесяць, не дваццаць, а сорак гадоў.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
  • стансы
  • рыгор-крушына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-стансы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki