~~META: title = Рыгор Крушына — Стансы &keywords = шукаю, смех, заяц, чакаю, цябе &abstract = Чытаць "Стансы" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Стансы ====== Цябе я чакаю, трывожна чакаю.\\ Хвіліны мінаюць. Я чую твой смех.\\ Іду ўсхваляваны. Спаткання шукаю.\\ Спалоханы заяц паблізу прабег.\\ \\ Настырліва згадкі ў душу запаўзаюць,\\ Мяне ахінаюць цяплом даўніны:\\ На полі рамонкі, пад хвойкаю заяц...\\ Дзівосныя мары, прыгожыя сны.\\ \\ Каго я шукаю? Чаго я жадаю?\\ Хіба эліксіраў на нашай зямлі?\\ Я быў малады, ты была маладая,\\ I кветкі інакшыя ў садзе цвілі.\\ \\ Якая гарачая метамарфоза\\ Варушыць і сушыць людзкое жыццё!\\ I я не рамонак, і ты не мімоза,\\ Але захавалася ў нас пачуццё.\\ \\ Шукаю цябе. Чую смех за кустамі,\\ Твой смех і гамонку бацькоў і дзядоў.\\ Мне гэта здалося... Цяпер я н з вамі –\\ Не дзесяць, не дваццаць, а сорак гадоў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[слоўнік/стансы]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]]