~~META: title = Рыгор Крушына — Слова &keywords = Крушына, слова &abstract = Чытаць верш "Слова" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Слова ====== Шырокім спэктрам вычуваньня\\ Цябе я, слова, пазнаю.\\ I смак, і пах, і гукаў граньне,\\ I радасьць творчую маю,\\ \\ I розных хварбаў пералівы,\\ I маладосьці эліксір,\\ I залатыя нашы нівы,\\ I жар, і неспакойны вір —\\ \\ Я ўсё тут бачу, адчуваю,\\ Ствараю словам навіну.\\ Я чую голас майго краю,\\ Жывых эмоцыяў вайну.\\ \\ Узяць на смак, напрыклад, слова\\ Такое горкае — «палын».\\ Здаецца, вуліцай вясковай\\ Настой травы паўзе паўз тын.\\ \\ А нехта цэдзіць слоў рыцыну.\\ Ды ёсьць салодкія, як мёд...\\ Цябе я, слова, не пакіну, —\\ Люблю я твой крылаты ўзьлёт:\\ \\ Ты падымаеш чалавека\\ I ў сьвет загадваеш ісьці.\\ Ты лечыш хворага спрадвеку,\\ Б'еш злога ворага ў жыцьці.\\ \\ I зьзяеш яснай бліскавіцай,\\ I вееш цёплаю вясной...\\ Вянком па сьмерці будзеш віцца,\\ Гарэць агнём, жыцьцём і мной. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>цана-слова]] * [[слоўнік/слова]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]]