~~META: title = Рыгор Крушына — Секстына &keywords = Крушына, секстына &abstract = Чытаць верш Рыгора Крушыны "Секстына" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Секстына ====== Сьпяваюць думкі часта апаўночы,\\ Калі згадаю любую маю.\\ Я ў лірыцы малюю стан жаночы\\ I вобраз твой пяшчотна падаю:\\ Твой кужаль косаў, незабудкі-вочы\\ Мяне хвалююць. Я ізноў пяю.\\ \\ Душою ўсхваляванаю пяю\\ Табе кантаты ўдзень і апаўночы.\\ Як толькі я заплюшчу ўмомант вочы –\\ Пачую ў сьпеве любую маю.\\ I я ўжо голас песьні падаю\\ На заклік твой ласкавы і жаночы.\\ \\ Я разумею: твой настрой жаночы\\ Пераплятаецца з маім, і я пяю.\\ Ня мёд густы на сподку падаю,\\ А слова, што ўскіпела апаўночы\\ Ды памяць устрывожыла маю\\ I рыфмаю мне кінулася ў вочы.\\ \\ А каб-жа бачыць мне на свае вочы\\ Мой сьветлы прывід, лёгкі стан жаночы!\\ Хай Бацькаўшчыну згадвае маю,\\ Якую гэтак горача пяю.\\ Як зырка сьвецяць зоркі апаўночы!\\ Я ім сваю заяву падаю.\\ \\ Я думкамі заяву падаю:\\ 3 вышыняў, зоркі, мне зірнеце ў вочы\\ I асьвятлеце радасьць апаўночы.\\ Яе, сагрэтую цяплом жаночым,\\ Гарну я ў ціхім смутку і пяю.\\ Зірнеце вы на мілую маю!\\ \\ Ці зразумее хто тугу маю?\\ Я ўсё-ж сабе надзею падаю:\\ А можа не дарма любоў пяю.\\ З мальбою вусны і жывыя вочы...\\ I дзесьці твой далёкі стогн жаночы\\ Я чую ўраньні, ўдзень і апаўночы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[слоўнік/секстына-лірычная]] * [[слоўнік/секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]]