~~META: title = Рыгор Крушына — Санет &keywords = паэзіі, думкі &abstract = Чытаць санет Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Санет ====== Залатая паэзіі арка...\\ Я хацеў-бы прайсці праз яе,\\ Каб пачуць як хвалюе Пэтрарка\\ I як наша сучаснасць пяе.\\ \\ Родны вобраз выростае шпарка\\ Сам сабою, шукае мяне,\\ I я ведаю, – не абміне\\ На ўрачыстасці поўная чарка.\\ \\ Да мяне цёплы вечар плыве,\\ Спеюць думкі ў маёй галаве.\\ Я пачуцці ў санет набіраю.\\ \\ Праз паэзіі арку – хада.\\ Б’е крыніцы святая вада\\ Незабытнага нашага краю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]