~~META: title = Рыгор Крушына — Родныя гукі &keywords = Крушына, родныя, гукі &abstract = Чытаць верш Рыгора Крушыны "Родныя гукі" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Родныя гукі ====== Зноў абуджаюцца родныя гукі,\\ Я не самотны - натхненьне са мной.\\ Думка трывожная ў часе разлукі\\ Цягнецца звонкай ігранай струной.\\ \\ Слова, што ўладна і ладна ўплялося\\ Ў лёс мой, жыцьцё і пачуцьці мае, -\\ Як на палёх пад вятрамі калосьсе,\\ Бурнаю хваляю сёньня ўстае.\\ \\ Слова сьпявае. Палае. Чаруе.\\ Матчын запеў - нясуцішны - у ім.\\ Я пазнаю гэту праўду старую.\\ Сьвет, цэлы сьвет б'ецца ў сэрцы маім.\\ \\ Хочацца добрае ў песьню укласьці!\\ Я перажыў колькі сьветлых гадзін.\\ Слова мяне ратавала ў няшчасьці\\ I суцяшала, што я не адзін.\\ \\ Зноў я праходжу праз творчыя мукі,\\ I зацьвітаю вішнёвай вясной.\\ I абуджаюцца родныя гукі...\\ Я не самотны, бо слова са мной. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[слоўнік/слова]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]]