~~META: title = Рыгор Крушына — Рандо &keywords = Крушына, рандо &abstract = Чытаць верш "Рандо" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Рандо ====== I сны, і мары – музы чары –\\ Ствараюць казку дзіўных дзён.\\ I думак цэлы легіён\\ Снуецца ў сонечным абшары;\\ Далёкі спеў ужо чуцён.\\ \\ Празрысты свеціцца вялён\\ Праз цёплы подых лёгкай пары...\\ Прыемны мне прыносяць плён\\ I сны, і мары.\\ \\ Мне сніцца дом і пышны клён,\\ I ўжо няма ніводнай хмары.\\ Адно цвітуць, цвітуць як лён\\ I сны, і мары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]]