Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-раманс

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Раманс

Цябе няма. I раптам ты са мной.
Вясёлы смех і голас з цёплай ноткай.
I я з табой у сферы незямной
Ужо ляту ў хмялёвасці салодкай.

Цудоўны сон. А досвіткам я ўстаў,
I цэлы дзень душа ў трывозе млее.
I памяць зноў згадала ціхі стаў,
Дзе расцвілі ласкавыя лілеі.

Цвітуць, цвітуць гарлачыкі ў вадзе,
I качкі там нырцуюць ля чароту.
Няўжо мой лёс самоту прывядзе?
Няўжо няма дадому павароту?

Я не магу да любае прыйсці.
Няма цябе, як радасці вясновай.
Пачну спяваць, каб сонечна ў жыцці
Было табе і мне пад песняй новай.

Найлепшы час абое мы прыснiм,
I шчасце ў нас – на добрых аргументах.
З табой цяпер мы блізкія зусім,
Хоць і жывем на розных кантынентах.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына
  • раманс
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-раманс
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
  • алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-раманс.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki