~~META: title = Рыгор Крушына — Раманс &keywords = няма, табой, цвітуць, табе, няўжо &abstract = Чытаць "Раманс" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Раманс ====== Цябе няма. I раптам ты са мной.\\ Вясёлы смех і голас з цёплай ноткай.\\ I я з табой у сферы незямной\\ Ужо ляту ў хмялёвасці салодкай.\\ \\ Цудоўны сон. А досвіткам я ўстаў,\\ I цэлы дзень душа ў трывозе млее.\\ I памяць зноў згадала ціхі стаў,\\ Дзе расцвілі ласкавыя лілеі.\\ \\ Цвітуць, цвітуць гарлачыкі ў вадзе,\\ I качкі там нырцуюць ля чароту.\\ Няўжо мой лёс самоту прывядзе?\\ Няўжо няма дадому павароту?\\ \\ Я не магу да любае прыйсці.\\ Няма цябе, як радасці вясновай.\\ Пачну спяваць, каб сонечна ў жыцці\\ Было табе і мне пад песняй новай.\\ \\ Найлепшы час абое мы прыснiм,\\ I шчасце ў нас – на добрых аргументах.\\ З табой цяпер мы блізкія зусім,\\ Хоць і жывем на розных кантынентах. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[слоўнік/раманс]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-раманс]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе]]