~~META: title = Рыгор Крушына — Пастараль &keywords = далёкія, згадка, лашчыць &abstract = Чытаць верш "Пастараль" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Пастараль ====== Згадка лашчыць далёкія дні.\\ Ціха ў лесе звіняць камары.\\ А на полі – сляпні, авадні...\\ У спякоце гараць папары.\\ \\ Я на ўзлессі сядаю на пень,\\ Там мурашкі таўкуцца ў карчы.\\ Песня, хваляй гарачай успень\\ Захапленне маё, і крычы.\\ \\ Мой запал не пагас, не патух –\\ Як паходню, вышэй падыму.\\ Чую – дзесьці спявае пастух,\\ Падпявае пастушка яму.\\ \\ Згадка лашчыць далёкія дні.\\ Паліць сонца і джгаліць сляпень.\\ Але мілы прытулак радні,\\ Але родная ўсюды цвіцень.\\ \\ Пугі ляск і рыканне кароў,\\ I ў паветры сухім – сырадой...\\ Зноў каханнем бунтуецца кроў,\\ Мае песні плывуць чарадой. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[слоўнік/пастараль]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[постаці/рыгор-крушына]]