Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-маўклівая-мэта

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Крушына — Маўклівая мэта

Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая:
Мне мары мiраж малявалi —
Мiжземнае мора, маяк…
Магла маладосьць мудрагелiць,
Мадэрнiчаць, мову мяздрыць,
Макухай малочных мяцелiц
Малое мясьцi, матлашыць.
Мая менавiта мясьцiна —
Мядовы мятлiцаў мурог.
Манерыцца мiла малiна,
Марошкаю моршчыцца мох.
Мастацтва мне мерка маралi,
Маўклiвая мэта мая.
Мне мары маркотна мiргалi:
Мiнулае — мiрсьць матыля.

Падобныя старонкі

  • рыгор-крушына
  • таўтаграма
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-маўклівая-мэта.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki