~~META: title = Рыгор Крушына — Маўклівая мэта &keywords = Крушына, маўклівая, мэта &abstract = Чытаць таўтаграму Рыгора Крушыны "Маўклівая мэта" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Маўклівая мэта ====== Мастацтва мне мерка маралi,\\ Маўклiвая мэта мая:\\ Мне мары мiраж малявалi —\\ Мiжземнае мора, маяк...\\ Магла маладосьць мудрагелiць,\\ Мадэрнiчаць, мову мяздрыць,\\ Макухай малочных мяцелiц\\ Малое мясьцi, матлашыць.\\ Мая менавiта мясьцiна —\\ Мядовы мятлiцаў мурог.\\ Манерыцца мiла малiна,\\ Марошкаю моршчыцца мох.\\ Мастацтва мне мерка маралi,\\ Маўклiвая мэта мая.\\ Мне мары маркотна мiргалi:\\ Мiнулае — мiрсьць матыля. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[слоўнік/таўтаграма]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]]