~~META: title = Рыгор Крушына — Канцона &keywords = голас, канцона, табе &abstract = Чытаць канцону Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Канцона ====== Лёгка думкай лунаць у надхмар’і,\\ Калі радасць душу прыгарне.\\ Я не мог праспяваць табе арыі,\\ Звонкі голас не дадзены мне.\\ Нічога вакальнага ў голасе –\\ Пустое паціху малолася. Слова дзесьці ў дарозе ахрыпла,\\ У бяссіллі дранцвела зусім.\\ Ты мне прысаку ў сэрца насыпала,\\ Узнімалася полымя ў ім.\\ I голас прачулага лірыка\\ Імкнуўся раскінуцца шырака. Я хацеў табе шчыра прызнацца,\\ Што гарэў і балюча кахаў.\\ Ад пачуццяў аж плечы згінаюцца –\\ Адчуваў, і пакорна сціхаў.\\ Змагаўся з маёю натураю...\\ Зацішша цвіло перад бураю. Я маўчаў. Але ўпотай канцона\\ Варушыла трывожна мяне.\\ Можа сёння, каханнем свянцоная,\\ Усхвалюе, расчуліць, кране\\ Цябе, маю зорку праменную,\\ Да скону нічым незаменную. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]]