~~META: title = Рыгор Крушына — З формай &keywords = ведаў, маем, загіне, гасцінец &abstract = Чытаць верш Рыгора Крушыны "З формай" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — З формай ====== Паэзію сэрца і ведаў\\ Аздобім, як Сёмуху маем,\\ Каб кожны праймаўся і ведаў,\\ Якія магчымасці маем.\\ \\ Мы з формай – загін на загіне –\\ Выходзім на светлы гасцінец.\\ I тое, што ў друк – не загіне,\\ Нашчадкам, як добры гасцінец. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]]