~~META: title = Рыгор Крушына — Газэля &keywords = мой, край &abstract = Чытаць "Газэлю" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Газэля ====== Няўсцішна-горача люблю цябе, мой край.\\ Твой голас з далечы лаўлю ў журбе, мой край.\\ \\ Даўней не ведаў я, што хараством\\ Мяне пачнеш ты вабіць да сябе, мой край.\\ \\ Заклятым злом завязаны залом...\\ I маё сэрца памятку скубе: мой край!\\ \\ Згарэла маладосць, згарэў мой дом,\\ Але я захаваў жывым цябе, мой край.\\ \\ Паміж чужых не буду чужаком.\\ Куды я ні зірну – крыніцай б’е мой край.\\ \\ Хай адгукнецца роднае цішком:\\ На сціплых васількох і на вярбе – мой край.\\ \\ I кожнай цвет-галінкай і лістком\\ Крушына мне прыгадвае ў жальбе мой край.\\ \\ Яшчэ ў маленстве піў я з малаком\\ Тваёй пяшчоты мёд. Люблю цябе, мой край. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]]