~~META: title = Рыгор Крушына — Вілянэль &keywords = віяланчэлі, загучэлі, спеў, ласкі-пешчы, цёплы &abstract = Чытаць "Вілянэль" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Вілянэль ====== Цёплы спеў віяланчэлі,\\ Струнаў ціхі перазвон...\\ Ласкі-пешчы загучэлі.\\ \\ Вобраз твой – у акварэлі.\\ Перадаў мне патэфон\\ Цёплы спеў віяланчэлі.\\ \\ Гукі ў стройнасці мякчэлі,\\ Віўся з альтам барытон –\\ Ласкі-пешчы загучэлі.\\ \\ Мае вочы заблішчэлі,\\ Як пачуў я дзіўны звон,\\ Цёплы спеў віяланчэлі.\\ \\ А ў душы маёй ярчэлі\\ I валошка, і рамон.\\ Ласкі-пешчы загучэлі.\\ \\ Можа ў гэтай віланэлі\\ Звяжа нас з табою кон –\\ Цёплы спеў віяланчэлі...\\ \\ Ласкі-пешчы загучэлі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]]