~~META: title = Рыгор Крушына — Актава &keywords = Крушына, актава &abstract = Чытаць верш "Актава" Рыгора Крушыны &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Актава ====== Я прыйшоў аздобіць словам яву,\\ У якой – халодны лістапад.\\ Узнімаюць песенную справу\\ Вольны дух, надхненне, творчы лад.\\ \\ Сіла слова набывае славу\\ I выходзіць святам на парад.\\ Гэта не капрыз і не забава...\\ Радасны сюрпрыз – гучыць актава. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]]