творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-адвячоркам
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Крушына — Адвячоркам
Горад смуткам цісне мае плечы,
Плача вечар. Горкі вецер свішча.
Адвячоркам чую голас нейчы
Між руінаў там, дзе папялішча.
Гэта ціхі лямант беднай маці
Па сынох, што гінуць дзесьці ў свеце,
Па разбуранай вайною хаце,
Па святыні, кінутай у смецце.
На дзядзінцы - чортава ігрышча.
А з выгнанцам ходзіць цень галечы.
Плача вечар. Горкі вецер свішча.
Горад смуткам цісне мае плечы.
1955
Падобныя старонкі
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына
- рыгор-крушына
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек
творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-адвячоркам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1