~~META: title = Рыгор Крушына — Адвячоркам &keywords = плечы, свішча &abstract = Чытаць верш Рыгора Крушыны "Адвячоркам" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Крушына — Адвячоркам ====== Горад смуткам цісне мае плечы,\\ Плача вечар. Горкі вецер свішча.\\ Адвячоркам чую голас нейчы\\ Між руінаў там, дзе папялішча.\\ \\ Гэта ціхі лямант беднай маці\\ Па сынох, што гінуць дзесьці ў свеце,\\ Па разбуранай вайною хаце,\\ Па святыні, кінутай у смецце.\\ \\ На дзядзінцы - чортава ігрышча.\\ А з выгнанцам ходзіць цень галечы.\\ Плача вечар. Горкі вецер свішча.\\ Горад смуткам цісне мае плечы.\\ \\ 1955 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-крушына]] * [[постаці/рыгор-крушына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-секстына]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-тэрцыны]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-чалавек]]