~~META: title = Рыгор Барадулін — Я – сын зямлі &keywords = зямлі &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Я – сын зямлі" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Я – сын зямлі ====== Я – сын зямлі,\\ нашчадак хлебаробаў.\\ Услед за сонцам\\ доўга мне брысці.\\ Быў надта б рад,\\ каб хоць зярняткам дробным\\ змог на зямлі бацькоўскай\\ прарасці.\\ Яе вачмі\\ гляджу на свет сягоння:\\ слупы гудуць мне\\ соснамі ў бары.\\ Не касманаўта бачу ў шлемафоне –\\ суседа\\ у пчалярскім каптуры.\\ Да зорак позіркі і тэлескопы\\ з сівых вякоў цярэбяць горды шлях.\\ Ды толькі па зямлі\\ спрадвечны клопат,\\ як сэрца,\\ б’ецца ў кожнага ў грудзях.\\ Не спіць зямля –\\ у ёй вулканы дрэмлюць,\\ планеты-сёстры\\ пазыўныя шлюць.\\ Чым цягнецца вышэй\\ у неба дрэва –\\ глыбей\\ ідуць карэнні у зямлю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]]