~~META: title = Рыгор Барадулін — Я на гэты свет прыйшоў па вопыт... &keywords = вопыт, стому, стома &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Я на гэты свет прыйшоў па вопыт..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Я на гэты свет прыйшоў па вопыт... ====== Я на гэты свет прыйшоў па вопыт,\\ Запытацца і пачуць адказ,\\ Ён навошта,\\ Паўсядзённы клопат,\\ Вечны тупат ног і крылаў лопат,\\ Што з нябёс вяртае долу нас.\\ \\ Зразумеў я:\\ Вопыт – гэта стома,\\ Што завецца чуласцю душы,\\ Стома –\\ Над ракой імгнення строма,\\ Стому,\\ Што ў табе жыве, як дома,\\ Нельга заглушыць,\\ Як ні глушы.\\ \\ Захавай на шчасце стому гэту,\\ Размяняўшы рэшту год на дні.\\ Радуйся ў жыцці святлу і свету,\\ Верачы ў паганскую прыкмету:\\ Дабрыня шукае глыбіні.\\ \\ І пакуль з табою вопыт будзе,\\ Старасць ціха адплыве ў чаўне,\\ Адгукнецца жаль у перапудзе,\\ Зробяцца вярбовай клеткай грудзі,\\ У якой душа спяваць пачне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]]