~~META: title = Рыгор Барадулін — Юнацтва светлая часіна &keywords = юнацтва, светлая, часіна &abstract = Чытаць трыялет Рыгора Барадуліна "Юнацтва светлая часіна" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Юнацтва светлая часіна ====== Юнацтва светлая часіна —\\ Расчыненае ў май акно,\\ Настрою пудкая расіна.\\ Юнацтва светлая часіна —\\ З падманам віравокім дно,\\ Не ў зладзе з ветразем стырно.\\ Юнацтва светлая часіна —\\ Расчыненае ў май акно ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-трыялет-ты-мне-за-ўсё-найд]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]]