~~META: title = Рыгор Барадулін — Шукалі качаня &keywords = качаня &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Шукалі качаня" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Шукалі качаня ====== І каля качана\\ Шукалі качаня,\\ І каля таўкача\\ Гукалі ўцекача,\\ Пакуль пра качаня\\ Сказала кацяня:\\ – Ягоныя сляды\\ Пабеглі да вады! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]]