~~META: title = Рыгор Барадулін — Чарот у кольцах ледзяных... &keywords = возера, снег &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Чарот у кольцах ледзяных..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Чарот у кольцах ледзяных... ====== Чарот у кольцах ледзяных\\ Шапоча пра вясновы вечар...\\ Замоўкне свіст віхураў злых,\\ Туман атуліць зябка плечы...\\ \\ Аеру корань у віры,\\ Як вуж бліскучы, паласаты.\\ Тут недзе над карчом старым\\ Заснуў спакойна сом вусаты.\\ \\ Снег прыбярэжны на вадзе\\ Бялее чарадой хмурынак.\\ Адна рачулка анідзе\\ Не спыніцца ні на хвіліну,\\ \\ Імчыць да возера хутчэй,\\ Глытае жорсткі снег завеяў –\\ Ёй трэба возера яшчэ\\ I абудзіць і абнадзеіць:\\ \\ Пара ўжо лёд, як ганьбу, змыць!\\ Ці ж возера не мае сілы,\\ Што так пакорна для зімы\\ Абрус свой белы раскаціла?!\\ \\ 1958 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]]