~~META: title = Рыгор Барадулін — Слуцкім паўстанцам &keywords = хапала &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Слуцкім паўстанцам" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Слуцкім паўстанцам ====== Пакутнікаў хапала нацыі,\\ Змаганцаў не было каб густа.\\ Паўстанцы слуцкія! Выгнанцамі\\ Акрыла вас жалобы хуста.\\ \\ Як і ў часіны Каліноўскага,\\ Паўстала шляхта й аратаі.\\ Анёлы – Воі войска боскага\\ Хацелі быць у вас братамі.\\ \\ Вы не чакалі раю скорага,\\ Да чужакоў не мелі веры.\\ Вам з двух бакоў хапала ворага.\\ Вам адчынялі ў пекла дзверы.\\ \\ Паўстанцы!\\ Вы ўвайшлі ў гісторыю,\\ Трываціме ў ёй ныне й прысна.\\ Свая зямля была апораю.\\ У сведках Семежава й Вызна.\\ \\ Палеглі вы,\\ Ды жыць працягвае\\ Гнеў, незатушзны гадамі.\\ Дасюль ваш спеў гучыць прысягаю:\\ – Мы выйдзем шчыльнымі радамі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]]