~~META: title = Рыгор Барадулін — Робяць гораду нутро &keywords = метро &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Робяць гораду нутро" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Робяць гораду нутро ====== Робяць гораду нутро –\\ Робяць\\ МІНСКАЕ МЕТРО.\\ \\ Хуткія,\\ Як скразнякі,\\ Паімчацца цягнікі!\\ \\ Кіламетры гулкіх сцен\\ Мае\\ МЕТРАПАЛІТЭН.\\ \\ Янка, Генка i Змітро,\\ Мы хаваемся ў метро.\\ \\ У метро ўсіх літар пяць.\\ Пачынаем мы шукаць.\\ \\ Раз,\\ Два,\\ Тры,\\ Разбяры,\\ Мы наверсе\\ Ці ўнутры?\\ \\ Пад зямлёй бяжыць пячора\\ Уцякае ў заўтра ўчора. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-у-метро]] * [[ibdc.ped>падземны-горад]] * [[ibdc.ped>мінскі-метрапалітэн]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-метрабудаўцы]]