~~META: title = Рыгор Барадулін — Пеўнік-весялун &keywords = смех, спеў &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Пеўнік-весялун" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Пеўнік-весялун ====== Ку-ка-рэ-ку!\\ Хвост дугой.\\ Не сябрую я з тугой.\\ Я знайшоў\\ Для малышоў\\ Зерне дзіўных спарышоў.\\ Вырастае з зерня смех,\\ Аж яго не ўмесціць мех.\\ А яшчэ\\ Растуць загадкі,\\ Жарты,\\ Казкі-самаскладкі.\\ Прыбабунькі\\ І шаптушкі\\ Хітрыя тапыраць вушкі.\\ І казычуць,\\ Як іглінкі,\\ Весялінкі\\ Штохвілінкі.\\ Тых,\\ Хто сумным стаць паспеў,\\ Будзіць\\ Мой вясёлы спеў. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-задача]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-адкуль-прыйшоў-гліняны-п]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-гліняны-пеўнік]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-хрыпаты-пеўнік]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-белы-пеўнік]]