Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-пакуль-жывеш-развітвайся

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём...

Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём
Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,
Твой кожны дзень,
Забраны забыццём,
Лічы сваім найбольшым адкрыццём,
Ты – з дрэва часу
Кволая галіна.

Штодня вядзі з самім сабою бой,
Каб клопаты цябе не пахавалі,
Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой –
З ракі ўсёзабыцця – намерам хвалі.

Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці –
Імгненне.

Падобныя старонкі

  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця
  • сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце
  • леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з
  • алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-пакуль-жывеш-развітвайся.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki