~~META: title = Рыгор Барадулін — Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём... &keywords = ўсезабыцця, ракі, хвалі, мараю, свет &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём... ====== Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём\\ Штогодна, штогадзінна, штохвілінна,\\ Твой кожны дзень,\\ Забраны забыццём,\\ Лічы сваім найбольшым адкрыццём,\\ Ты – з дрэва часу\\ Кволая галіна.\\ \\ Штодня вядзі з самім сабою бой,\\ Каб клопаты цябе не пахавалі,\\ Жыві надзеяй,\\ Мараю слабой,\\ Што свет трымаецца\\ Адным табой –\\ З ракі ўсёзабыцця – намерам хвалі.\\ \\ Старайся не ў дзяльбе,\\ А ў малацьбе,\\ Каб вымалаціць з цемрачы праменне.\\ Ляж зморшчынкай\\ Ва ўсмешцы на ілбе,\\ Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,\\ У незваротнай вечнасці –\\ Імгненне. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]]