~~META: title = Рыгор Барадулін — Неруш &keywords = неруш, слова, ранішні &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Неруш" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Неруш ====== Неруш ранішні – роднае слова, Мне шукаць цябе, покуль гляджу, Пад зялёным крылом верасовак,\\ Пад крысом і спякоты й дажджу. Слова, што як нарог для ратая, Як для ластаўкі – стромы вільчак, \\ Ад якога на небе світае,\\ Ад якога яснее ў вачах…\\ А пашчасціць – натрапіцца неруш, –\\ Зазвіняць недзе промні наўзбоч.\\ Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч.\\ \\ Ад абразы, ад позірку злога, Шлях заблытаўшы для наслання,\\ Неруш ранішні – матчына слова, Мне, як бору, цябе засланяць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[ibdc.ped>неруш]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[ibdc.ped>грыбная-неруш]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]]