~~META: title = Рыгор Барадулін — Незвычайны горад &keywords = горад, гарод &abstract = Чытаць верш "Незвычайны горад" Рыгора Барадуліна &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Незвычайны горад ====== Сценамі атулены,\\ Шкоднікам на злосць,\\ Пад акном бабуліным\\ Дзіўны горад ёсць.\\ \\ На зіму руйнуецца\\ Ён, нібы ў вайну,\\ Нанава будуецца\\ Кожную вясну.\\ \\ Не адзін выростае\\ Знакаміты род.\\ З вуліцамі простымі\\ Горад той – гарод. \\ Ёсць яшчэ такая дзе,\\ Адкажыце,\\ Птушка?\\ Яйкі ўсе ў зямлю кладзе,\\ Хітрая нясушка.\\ Вочы ўзрадуе твае,\\ Ні прыйшоў адкуль бы.\\ Шмат у горадзе яе,\\ Беларускай бульбы. \\ От бабуля важна села\\ I глядзіць навокал смела.\\ У зямлю схавала лапаць.\\ Як зачэпіш –\\ Будзеш плакаць.\\ Гэта злосная бабуля\\ Называецца цыбуля. \\ У бабулі родны брат\\ Ласкавейшы быццам,\\ А да слёз давесці рад,\\ Так, як і сястрыца.\\ Сам сабе наўме панок,\\ А прасцей сказаць – часнок. \\ А Пятрок малады\\ Вып'е\\ Возера вады.\\ Так і цягнецца ў цянёк\\ Шалапутны блазан.\\ Каб далёка ён не ўцёк,\\ За нагу прывязан.\\ Гэта я заву Пятрок,\\ А наогул ён – гурок. \\ I не Маша,\\ I не Галя,\\ А дзяўчына ў крыўдзе –\\ За касу яе цягае\\ Кожны,\\ Хто ні прыйдзе.\\ Жыве ў спакоі вельмі рэдка,\\ I яна завецца – рэпка. \\ З вусамі,\\ А не стары.\\ Зайздросныя вочы.\\ За што-небудзь у двары\\ Учапіцца хоча.\\ Хопіць хітрасці на трох\\ Ну, на тое ж ён – гарох. \\ Не сыдзе з месца\\ Ні на крок,\\ Зарыўшыся ў пярыну.\\ Цярэбіць ветрык незнарок\\ Ягоную чупрыну.\\ А возьмуць за чупрыну\\ Ды выцягнуць з пярыны –\\ Пачырванее, небарак.\\ Вядома, хто гэта – бурак. \\ Гэта што за важны туз,\\ Хвост зялёны,\\ Чэпкі вус?\\ Усім вядомы\\ Карапуз\\ Пузан, Пузанаў сын гарбуз. \\ I цётка ёсць яшчэ такая,\\ Якую ў горад не пускаюць.\\ Яна на ўскраіне жыве,\\ Ёй – толькі шкода ў галаве.\\ З закрытымі вачыма\\ Яе пазнаць магчыма.\\ Гэта злосная трава,\\ I завецца крапіва. \\ У піжаме паласатай\\ Вылезла на санцапёк,\\ Пазірае хітравата,\\ Грэе гаспадыня бок.\\ Гэта гаспадыня – дыня. \\ I жывуць у цёплым леце\\ Дружна ўсе, нібы сябры.\\ – Калі ласка, ў горад,\\ Дзеці! –\\ Запрашаюць жыхары. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-горад]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-стары-горад]] * [[ibdc.ped>у-горадзе]] * [[творы/аляксей-пысін/аляксей-пысін-мой-зялёны-горад]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-ты-горад-мой]]